Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

01 Чэрвень 2020

У гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна загарэўся хлеў

Пажар адбыўся днём 31 мая на адным з прыватных падворкаў.

Агонь знішчыў дах будынка і пашкодзіў сцены.

Як паведаміла «Раённаму весніку» інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Немагай, папярэдняя прычына пажару - кароткае замыканне электраправодкі.

МНС нагадвае: нельга пакідаць без нагляду ўключаныя ў сетку электрапрыборы, ўсталёўваць іх зблізку ад згаральных прадметаў і матэрыялаў. Катэгарычна забараняецца падключаць некалькі прыбораў да адной разетцы з дапамогай пераходнага відэльца. Недапушчальна карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі, а таксама прыборамі, драты якіх маюць пашкоджаную ізаляцыю. Нельга карыстацца самаробнымі электранагравальнымі прыборамі.

Фота прадстаўлена Чэрвенскім РАНС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць