Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Чэрвень 2020

Іх было 18: у Чэрвеньскай дзіцячай школе мастацтваў уручылі пасведчанні аб дадатковай адукацыі

У мінулую пятніцу выпускнікі пяці аддзяленняў – музычнага, харэаграфічнага, мастацкага, эстраднага і тэатральнага — развіталіся са школай мастацтваў.

Дырэктар школы Галіна Прышывалка павіншавала выпускнікоў і ўручыла сведчанні аб дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Чатыры сведчанні выдадзены з адзнакай: Анастасіі Пузанковай (скрыпка), Арцёму Урублеўскаму (гітара), два сведчанні адразу ўручаны Юліі Баброўскай (фартэпіяна і аб заканчэнні мастацкага аддзялення).

Мама Юліі Людміла Баброўская ад імя бацькоў звярнулася да педагогаў.

- Школа - унікальная навучальная ўстанова, - сказала яна. - Тут не проста вучаць гульні на нейкім інструменце, спяваць, танцаваць, маляваць, мастацкаму слову, але і прывіваюць любоў да мастацтва, вучаць дзяцей ўменню распараджацца сваім часам. Вы былі не проста настаўнікамі і выхавацелямі для нашых дзяцей, вы шчодра дзяліліся сваім душэўным цяплом, выяўляючы самыя лепшыя якасці педагогаў - цярпенне, прафесіяналізм, такт, клопат. Школа захоўвае і прымнажае багатыя традыцыі, якія склаліся дзесяцігоддзямі. Дзякуй вам за адданасць справе і самаадданую працу. Нізкі паклон усім. Таленавітых вам вучняў, новых вялікіх поспехаў.

Выпускнікам Людміла Баброўская пажадала зрабіць у жыцці правільны выбар.

— І якую б дарогу вы ні абралі, няхай гэтая дарога прывядзе вас да поспехаў, - дадала яна. Як маці і настаўнік яна яшчэ дала дзецям некалькі саветаў, якіх неабходна прытрымлівацца ў жыцці.

Галіна Прышывалка адзначыла, што не было б поспехаў у хлопцаў, калі б не было супрацоўніцтва з бацькамі. З імі педагогі пастаянна падтрымлівалі сувязь. За дапамогу і падтрымку Падзякі школы абвешчаныя некаторым бацькам выпускнікоў: Юліі Баброўскай, Арцёма Урублеўскага, Ганны Новік, Анастасіі Пузанковай, Ганны Шукан і бабулям: Паўла Маковіча і Дзмітрыя Баркоўскага. Станіслава Баркоўская таксама выказала словы ўдзячнасці ўсім педагогам. Яна назвала школу сапраўдным храмам мастацтва.

Пасля ўрачыстай часткі выпускнікі школы прадэманстравалі свае таленты: адбыўся святочны канцэрт.

Таццяна Марцьянава.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць