Па інфармацыі Федэрацыі футбола Мінскай вобласці, старт чэмпіянату папярэдне запланаваны на 13-14 чэрвеня. Чакаецца, што дакладныя даты стануць вядомы ў канцы тыдня.
Таксама вызначаны папярэдні склад груп чэмпіянату.
Група «А»: Пухавічы, Фалько (Дзяржынскі раён), Крупкі, Чэрвень, Беразіно, Вілейка, РКЗ (Радашковічы), Гайна (Барысаў).
Група «Б»: Старыя Дарогі, Любань, Стоўбцы, Узда, Салігорск, Капыль, Дзяржынск, Нясвіж, Клецк.
Плануецца, што ў фінальны турнір выйдуць па чатыры мацнейшыя каманды. Яны згуляюць дома і на выездзе на выбыванне па сістэме 1А - 4Б, 2А - 3Б, 3А - 2Б, 4А - 1Б і т д. У матчы за трэцяе месца сустрэнуцца прайграўшыя ў паўфінале. У матчы за першае месца - пераможцы паўфіналаў. Гульня за «золата» пройдзе на нейтральным полі, гульня за «бронзу» - на полi аднаго з супернікаў шляхам лёсавання.

