Мерапрыемства праходзіла ў онлайн-фармаце. Галасаванне доўжылася тыдзень.
Два склады журы - прафесійнае і «народнае», - ацэньвала ўдзельнікаў у чатырох намінацыях: «Літаратура», «Тэатральнае мастацтва. Мастацкае слова», «Вакальнае мастацтва» і «Мастацкая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць». Кожная з гэтых намінацый была дадаткова падзелена на дзіцячую і дарослую.
Онлайн-фестываль набраў 2 700 праглядаў, выступленні ўдзельнікаў атрымалі каля 1 400 лайкаў.
Вынікі падводзіліся ў два этапы: прафесійным журы і глядацкім галасаваннем, давалі бонусныя балы. Па найбольшай суме балаў абодвух этапаў і вызначылі пераможцаў.
У намінацыі «Літаратура» (дарослыя) перамог Валерый Захараў (60 балаў); у намінацыі «Літаратура» (дзеці) - Ксенія Тарлоўская (60 балаў).
Намінацыя «Тэатральнае мастацтва. Мастацкае слова» сярод дарослых перамагла Юлія Пашкевіч, набраўшы 60 балаў. Сярод дзяцей у гэтай намінацыі першае месца заняла група хлопчыкаў і дзяўчынак з Бярэзінскага раёна з тэатральнай пастаноўкай «Калабок велікодны» (53 балы). Склад: Вікторыя Самец, Ілля Дайнека, Арсень Казачонак, Паліна Цыбулька і Кіра Кавалнёнак.
У намінацыі «Вакальнае мастацтва» (дарослыя) перамог, набраўшы 58 балаў, вакальна-інструментальны аўтарскі калектыў «Тэатр Мары». Сярод дзяцей лепшым прызнаны Вячаслаў Цыркун (58 балаў).
У намінацыі «Мастацкая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць» сярод дарослых перамагла Алена Янкоўская (59 балаў), сярод дзяцей - Яўген Каток (60 балаў).
Спецыяльным прызам за праведзеную працу ў намінацыі «Літаратура» адзначана Любоў Міцкевіч і школьнікі Арцём Лобач, Карына Мірановіч, Мілана Пенкрат за сумеснае навуковае даследаванне па царкоўна-гістарычнай і культуралагічнай тэматыцы (53 балы).
Як адзначыла журы онлайн-фестывалю, усе ўдзельнікі - вялізныя малайцы: «Не спыняйцеся на дасягнутым, верце ў сябе і адважна ідзіце да вяршыняў поспеху, памятаючы, што ўсё атрымаецца!»
Па традыцыі, усе канкурсанты на працягу двух тыдняў атрымаюць па электроннай пошце імянны сертыфікат удзельніка фестывалю.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Ілюстрацыя з сеткі ВК

