Прыродны газ
Устаноўлена новая цана на газ, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку. Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў яна складзе Br0,1271 ў ацяпляльны перыяд з 1 студзеня па 31 мая ўключна (было Br0,1205). У летні перыяд газ будзе каштаваць Br0,4213 за кубаметр. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў кошт складзе Br0,4213 за кубаметр газу незалежна ад сезону.
У жыллi, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу), у ацяпляльны перыяд прыйдзецца плаціць Br0,5936 (было Br0,532) за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у астатні час - Br0,2226 (раней было Br0,1995).
Звадкаваны газ
Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі будзе каштаваць Br2,1628 ў ацяпляльны сезон з 1 чэрвеня па 31 снежня (з 1 студзеня па 31 мая цана складала Br1,9563). У летні перыяд цана будзе Br1,1409. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 куб.м таксама будзе каштаваць Br1,1409.
Цана на звадкаваны газ у жыллi, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу), у ацяпляльны сезон складзе з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна Br7,0314 (з 1 студзеня па 31 мая было Br6, 3021). У летні перыяд яна будзе Br1,1409.
Электраэнергія
Павышаецца кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жыллё з электрычнымі плітамі, не абсталяваным сістэмамі цэнтралізаванага цепла-і газазабеспячэння, пры адсутнасці асобнага прыбора індывідуальнага ўліку. З 1 чэрвеня па 31 снежня аднаставачны тарыф складзе Br0,0834 (c 1 студзеня па 31 мая было Br0,0809). Дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах ў такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) будзе Br0,0584 за 1 кВт.гадз (было Br0,0566), а ў астатні час сутак - Br0,1084 (было Br0,1052 ).

