Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Чэрвень 2020

Лядзенскіх выпускнікоў павіншавала з сканчэннем школы іх першая настаўніца Галіна Ворнік

Іх сямёра: Яна Ігнатовіч, Руслан Касцевіч, Яна Краўчанка, Аляксандр Марціновіч, Аляксандра Пяхота, Анастасія Юзэпчук і Аляксандра Свяшчэннікава.

Не ўсе хлопцы пачыналі вучобу з Галінай Аляксандраўнай, а з першага класа ў яе вучыліся: Яна Ігнатовіч, Руслан Касцевіч, Саша Пяхота і Насця Юзэпчук. Пазней у школу прыйшлі і астатнія.

- Гэтыя хлопцы запомніліся асабліва, - успамінае настаўніца. — Былі вельмі актыўнымі, дапытлівымі, захапляючыміся, гатовымі на ўсякія добрыя справы. Памятаецца, як на школьным аўтобусе заязджалі раніцай у Бярозаўку і давалі міні-канцэрты для бабуль на святы, як 1 верасня абавязкова хадзілі на лядзенскія могілкі з кветкамі да пахавання вяскоўцаў, якія загінулі ў вайну, як віншавалі ветэранаў, рабілі кармушкі для птушак…

Час праляцеў хутка. І вось яны ўжо пасталелі, стаяць на парозе самастойнага жыцця. Хочацца, каб усё ў жыцці склалася ў гэтых хлопцаў добра.

Я помню вас совсем детьми,

Мы вместе в знаний мир вступали,

Писать учились и читать,

Но годы быстро пробежали.

Звенит последний ваш звонок,

Я поздравляю вас, ребята.

На достиженья и победы

Пусть будет ваша жизнь богата.

Запісала Таццяна Марцьянава.

Фота прадастаўлена Галінай Ворнік

 

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць