Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Чэрвень 2020

З міру па вішні: у Чэрвені сабралі «зялёны» падарунак для дзіцячага карэкцыйнага цэнтра

Саджанцы вішань і ажыны, дэкаратыўныя кусты, кветкі для кветнікаў - поўная машына «зялёных» падарункаў прыехала сёння ў раённы карэкцыйна-развіваючы цэнтр.

Правесці дабрачынную акцыю па добраўпарадкаванні да Дня абароны дзяцей прапанаваў у канцы мая райкам БРСМ. Жыхары Чэрвеня адгукнуліся і дапамаглі.

Вялікую частку раслін для далейшага добраўпарадкавання тэрыторыі перадалі чэрвеньскія садоўнікі-аматары Раіса Целяціцкая, Аляксандра Раманькова і Любоў Грынько. Усе яны - пенсіянеркі, члены раённага Савета ветэранаў і актыўныя ўдзельніцы многіх грамадскіх мерапрыемстваў. Калі жанчыны даведаліся пра заклік райкама БРСМ дапамагчы выхаванцам Цэнтра, яны з задавальненнем падзяліліся раслінамі са сваіх прысядзібных участкаў. Некалькі дрэў перадала ў Цэнтр і рэдакцыя.

Раіса Целяціцкая сабрала таксама і міні-бібліятэчку з развіваючых дзіцячых кніжак. Любоў Джафарова перадала ад раённай арганізацыі «Чырвонага крыжа» пальчаткі і маскі для тых, хто адвозіў расліны ў Цэнтр. Першы сакратар райкама БРСМ Павел Клындзюк і старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька пасадзяць расліны і дрэвы, як толькі ўсталюецца добрае надвор'е.

Такім чынам, хоць і не адбылося з-за каранавiруса прамога кантакту з выхаванцамі Цэнтра, але добрая справа выканана і застанецца з дзецьмі і іх педагогамі, даючы халаднаватую летнюю цень, прыгажосць, добры настрой і веру ў здольнасць людзей ад чыстага сэрца рабіць дабро.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць