Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Чэрвень 2020

Непагодлівае надвор'е стрымлівае нарыхтоўку кармоў у гаспадарках Чэрвеньскага раёна

Як паведамілі «Раеннаму весніку» ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Чэрвеньскага райвыканкама, паводле даных на 2 чэрвеня, дзевяць з адзінаццаці сельгаспрадпрыемстваў раёна пачалі касьбу траў першага ўкосу.

Гэты вiд работ выкананы на 1049 гектарах, што складае 7,3 працэнта ад неабходнага. Нарыхтавана 2018 тон сенажу і 20 тон сена.

Пачатак масавай корманарыхтоўкi стрымліваюць зацяжныя дажджы. Зараз на ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна прыходзіцца 0,24 цэнтнера кармавой адзінкі свежанарыхтаваных кармоў. Гэта на 1,5 цэнтнера менш, чым было на 2 чэрвеня мінулага года.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць