У Беларусі пашырылі сетку школьных службаў медыяцыі. Іх пачалі арганізоўваць у некаторых школах і гімназіях Гомельскай і Віцебскай абласцей. Паводле інфармацыі спецыялістаў Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, у школах абласных цэнтраў і раёнаў выкарыстоўваецца тая метадалогія, якая была адпрацавана цэнтрам «Медыяцыя і права» ў пілотным праекце ў Мінску.
Па словах спецыялістаў, запатрабаванасць гэтай формы работы пацвердзіла ўпершыню праведзеная ў краіне маштабная сацыяльная акцыя «Медыяцыя у дапамогу людзям». Больш за ўсё запытаў паступіла ад устаноў адукацыі і бацькоў школьнікаў. Праведзена каля 100 індывідуальных кансультацый для прадстаўнікоў адміністрацый школ, педагогаў, бацькоў.
Падчас акцыі праводзіліся розныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю медыяцыі ў грамадстве, улічваючы канкрэтныя запыты дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама індывідуальныя патрэбы грамадзян: кансультацыі, працэдуры медыяцыі, лекцыі, трэнінгі, дзелавыя сустрэчы, семінары, пасяджэнні клуба медыятараў. Акцыю арганізаваў цэнтр «Медыяцыя і права», заснаваны дзесяць гадоў таму Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў. Акрамя абласных школ, практыку медыяцыі ўкаранілі яшчэ і ў 17 школах сталіцы.

