Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
03 Чэрвень 2020

Джыперы - па-за канапамі: чэрвеньскі аўтаклуб удзельнічаў у On-Line Trophy

30 мая клуб Jeepery_Cherven другі раз у бягучым годзе ўдзельнічаў у «On-Line Trophy-2020».

Новы фармат пазадарожных спаборніцтваў - цалкам бескантактавае GPS-арыентаванне — прапанавалі мінскія джыперы. На этап чэрвенцы выставілі 4 машыны.

Гэта быў другі этап спаборніцтваў, на першым нашы былі ў пачатку года. На бездарожжа пад Лагойскам з Чэрвеня паехалі чатыры экіпажы: два Nissan Patrol, Mitsubishi L200 і УАЗ Hunter.

Найбольш актыўны ўдзел прыняў экіпаж «Mitsubishi L200» з бартавым нумарам 23: Віталь Качэрскі і Максім Аношка. У сваёй катэгорыі хлопцы занялі 4 месца. У агульным заліку, сярод больш чым 40 экіпажаў, сталі восьмымі.

Як адзначыў лідар клуба Андрэй Юшко, гэта вельмі годны вынік: «Віталя і Макс — прыгажуны, яны даязджалі да такіх пунктаў, да якіх без досведу практычна не дабрацца, і смела спаборнічалі з значна больш падрыхтаванымі экіпажамі, якія, дарэчы, паважліва ацанілі iмкненне да перамогі нашых хлопцаў».

Таксама Андрэй Юшко падкрэсліў, што было прыемна для клуба быць запрошанымі на гэтыя спаборніцтвы: «Значыць, нас ведаюць за межамі нашага раёна!»

Упершыню такое мерапрыемства праходзіла ў фармаце он-лайн, таму, як і ва ўсім, што адбываецца ўпершыню, былі некаторыя нестыкоўкі. Але ў цэлым Jeepery_Cherven задаволеныя сваім удзелам у лагойскім этапе трофі. Арганізатары прарабілі вялікую працу, і каманда Чэрвеня выказвае ім падзяку.

Не лішнім будзе звярнуць увагу і на гумар, з якім аформлены дыпломы ўдзельнікаў: мерапрыемства названа «Міжнародныя па-за канапавыя спаборніцтвы». Пагадзіцеся, абодва складнікі ў наш час вельмі важныя: як пазітыўны погляд на жыццё, так і магчымасць (і жаданне) адарвацца ад канапы.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Андрэя Юшко

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць