Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Чэрвень 2020

Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню»

З 31 мая па 21 чэрвеня 2020 года праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню» прымеркаваная да Сусветнага дня без тытуню.

Дэвіз гэтага дня ў 2020 годзе: «Абарона моладзі ад маніпуляцый тытунёвай індустрыі і прафілактыка ўжывання тытуню і нікаціну».

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка», а таксама дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі», плана работы правядзення Адзіных дзён здароўя ў Мінскай вобласці, у адпаведнасці з палажэннямі Інфармацыйнай стратэгіі па прасоўванні здаровага ладу жыцця ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца абласны фотаконкурс «# сидим_дома_не_курим, а, ....» у сацыяльных сетках (конкурс праводзіцца з 31 мая па 7 чэрвеня 2020. Фота можа быць размешчана да 24.00ч. 6 чэрвеня).

Арганізатары конкурсу: ДУ «Мінскі аблЦГЭОЗ», Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, абласное аддзяленне Групы ўпраўлення рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» пры інфармацыйнай падтрымцы рэдакцыі газеты «Мінская праўда» і радыё «Мінская хваля».

Палажэнне аб абласным фотаконкурсе, прымеркаваным да Сусветнага дня без тытуню

ГУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць