Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Чэрвень 2020

Упрыгожваючы Чэрвеньшчыну, упрыгожваем жыццё

Жыхары Чэрвеньскага раёна, работнікі ўстаноў і арганізацый імкнуцца навесці парадак на сваіх тэрыторыях.

Часам міжволі залюбуешся тым, якія прыгожыя кветкавыя клумбы і кампазіцыі ствараюць іх клапатлівыя рукі.

Праязджаючы міма сектара фальклору і традыцыйнай культуры вёскі Горкаўская Слабада, не магла не сфатаграфаваць клумбы, створаныя яе работнікамі. Хочацца, каб і іншыя жыхары раёна іх убачылі. А дзяцей прыцягвае маляўнічы млын і іншыя кветкавыя кампазіцыі.

А наогул работнікі гэтай установы культуры - загадчык сектара Таццяна Савонава, метадыст Ірына Маркушэўская і бібліятэкар Святлана Вайцяховіч багатыя на выдумкі: не толькі на тэрыторыі ўстановы заўсёды парадак і прыгажосць, але ў памяшканні абнаўляюцца падборкі выстаў, праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы. Сюды з задавальненнем прыходзяць і дзеці, і дарослыя.

Таццяна Марцьянава.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць