Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Чэрвень 2020

Рэалізацыя пілотнага праекта працягваецца на Чэрвеньскім харчовым заводзе

Пілотны праект па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў на прадпрыемствах і арганізацыях Мінскай вобласці, які стартаваў восенню мінулага года, атрымаў працяг сёлета на Чэрвеньскім вытворча-харчовым заводзе.

Яго мэта - правядзенне мерапрыемстваў па ранняй дыягностыцы, інфармаванасць працаздольнага насельніцтва аб розных захворваннях, матывацыя на вядзенне здаровага ладу жыцця і стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя сярод працаздольнага насельніцтва.

У рамках праекта зацверджаны план мерапрыемстваў і створана рабочая група ў Чэрвенскай бальніцы для яго рэалізацыі на раённым узроўні. Ва ўдзельнікаў будуць праведзены лабараторныя даследаванні (глюкоза, халестэрын, С-рэактыўны бялок, онкамаркеры), дыягнастычныя абследаваннi па паказчыках (ЭКГ, УГД), агляды тэрапеўтам, жанчын - гінеколагам, кансультацыі вузкіх спецыялістаў; па меры неабходнасці - паўторныя лабараторныя, дыягнастычныя даследаванні.

Да кастрычніка запланавана правядзенне сумесных з Чэрвенскай ЦРБ і Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіi інфармацыйна-адукацыйных мерапрыемстваў - лекцый, гутарак, дзён здароўя па тэматыцы: «Здаровы лад жыцця», «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў», «Здаровае сэрца - здаровае харчаванне», «Прафілактыка анкалагічных захворванняў», «Прафілактыка траўматызму», «Прафілактыка залежнасцяў» (курэнне, алкагалізм, наркаманія, гульнявая залежнасць), «Фізічная культура - прыгажосць і здароўе», «Стрэсы і спосабы барацьбы з імі», «Суіцыдальныя паводзіны» і іншыя.

Дадзеныя мерапрыемствы аднесены на чэрвень да паляпшэння санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі па інфекцыі COVID-19.

На Чэрвеньскім вытворча-харчовым заводзе праведзены арганізацыйна-падрыхтоўчая і тлумачальная праца з адміністрацыяй прадпрыемства па рэалізацыі гэтага праекта, першапачатковае анкетаванне ўдзельнікаў, аналіз якога ўжо паказаў, што здаровымі лічаць сябе 80% мужчын і 75,4% жанчын. Большасць апытаных сочыць за артэрыяльным ціскам, але не цікавіцца утрыманнем халестэрыну і глюкозы ў крыві, маюць залішнюю вагу. Толькі нешматлікія надаюць час заняткам фізкультурай і спортам. Паліць вялікая частка апытаных мужчын і каля 30 адсоткаў жанчын.

У кастрычніку запланавана правядзенне паўторнага анкетавання ўдзельнікаў праекта і аналіз вынікаў па выяўленню канчатковага ўзроўню ведаў па пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця.

Святлана ВАСІНЦАВА,

інструктар-валеолаг ДУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць