Сёння ў Палаце прадстаўнікоў разглядаецца ў першым чытанні праект закона аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі. Прапануецца павялічыць тэрміны ўстанаўлення інваліднасці. Прадугледжваецца, што інваліднасць першай групы будзе ўсталёўвацца тэрмінам на тры гады, другой і трэцяй груп - на два. Цяпер ён складае два гады і адзін год адпаведна. Ён растлумачыў, што гэтыя папраўкі накіраваны на тое, каб надтачыць актыўны перыяд рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных індывідуальнай праграмай рэабілітацыі інваліда. Акрамя таго, скарачаецца час, якi людзі будуць марнаваць на пераагляд, у тым ліку за кошт памяншэння кратнасці абследаванняў, якія праводзяцца пры накіраванні на медыка-сацыяльную экспертызу.
Здымак носіць ілюстрацыйны характар

