Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Чэрвень 2020

Знайшліся людзі - дасадзілі, пакасілі: чэрвеньскія валанцёры завяршылі дабрачынную акцыю БРСМ

Як ужо распавядаў «Раённы веснік», райкам БРСМ і Савет ветэранаў арганізавалі збор саджанцаў дрэў і расады кветак для карэкцыйна-развіваючага цэнтра.

Сёння, з надыходам добрага надвор'я, прывезеныя сюды раней расліны былі пасаджаны агульнымі сіламі супрацоўнікаў карэкцыйнага цэнтра і навучэнцаў будаўнічага ліцэя.

Прахладны, але дажджлівы май даў магчымасць разрасціся пустазеллю і траве. Таму ўжо сёння адказныя гаспадары ўзяліся за касілкі, а гаспадынькi - за матыкі. Бо райкам БРСМ замацаваны за помнікам моладзі і камсамольцам Чэрвеньшчыны, хлопцы таксама, як сапраўдныя гаспадары, у першы ж дзень сонечнага чэрвеньскага надвор'я завялі касілку і прывялі ў парадак тэрыторыю помніка.

Пакуль хлопцы касілі, дзяўчынкі прапалолi кветнік.

А затым усе разам адправіліся садзіць дрэвы ў ЦКРiО. Там ліцэістаў ўжо чакалі супрацоўнікі цэнтра. Яны з самай раніцы пачалі працу. Паўдзельнічаў у пасадцы і старшыня Савета ветэранаў Іван Ладуцька, які некалькімі днямі раней пад праліўным дажджом курсіраваў па горадзе, збіраючы дзеля сваіх падапечных-пенсіянераў «перадачы» - пакеты з падоранымі цэнтру раслінамі. Пад яркім цёплым сонейкам разам сфатаграфаваліся ў пасаджаных вішань, хост і іншай расліннасці.

І, дарэчы, на вялікай, прыгожай і дагледжанай тэрыторыі ЦКРiО яшчэ шмат вольнага месца!..

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць