Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
01 Ліпень 2020

Афіцэр - гэта гучыць горда: лейтэнант Калтовіч з Рудні скончыў ваенную акадэмію і накіраваны ў вайсковую частку

Лейтэнант Яўген Калтовіч родам з Рудні.

Скончыў мясцовую школу і абраў прафесію афіцэра.

Па рэкамендацыі ваенкамата паступіў у Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь.

Вучыўся на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання. Нядаўна лейтэнант Калтовіч здаў дзяржаўныя экзамены, абараніў дыплом і атрымаў размеркаванне ў зенітна-ракетную брыгаду войскаў СПА ў горад Фаніпаль. За гады навучання не раз удзельнічаў у парадзе да Дня Перамогі, узнагароджаны за гэта спецыяльнай медалём.

На старэйшых курсах навучаў навабранцаў страявой і спецыяльнай падрыхтоўцы, выязджаў разам з імі на палігон для абкаткі танкамі. Быў важатым і суддзёй спаборніцтваў у кадэцкай змене ў нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня».

Жанаты, яго выбранніца Ксенія - медсястра.

Аб сям'і і асабістым жыцці маладога афіцэра, яго захапленні і кар'ерных планах чытайце ў адным з бліжэйшых выпускаў «Раённага весніка».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з архіву Яўгена Калтовіча

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць