Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
01 Ліпень 2020

У абласной акцыі «Бязвыплатны донар - гонар Міншчыны» прынялі ўдзел чэрвенцы

Акцыя абвешчаная Галоўным упраўленнем аховы здароўя Мінскага аблвыканкама з мэтай прыцягнення да бязвыплатнага донарства шырокіх слаёў насельніцтва.

20 донараў здалі кроў у Чэрвенскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Донары - розныя людзі: з рознымі лёсамі, рознымі прафесіямі, розным узростам, але падобныя адным: яны ратуюць чыёсці жыццё, аддаючы сваю кроў, не атрымліваючы якога-небудзь істотнага матэрыяльнага ўзнагароджання.

- Сёння добраахвотна здалі кроў 20 чэрвенцаў, - сказаў намеснік галоўнага лекара УЗ «Чэрвеньская цэнтральная раённая бальніца» Аляксандр Аносаў. - Цяпер, у сувязі з эпідсітуацыю, асабліва старанна адбіраюцца прэтэндэнты на донарства. Перш чым стаць донарам, кожны чалавек праходзіць абавязковае медыцынскае абследаванне, падчас якога патэнцыйным донарам вымяраюць ціск і праводзяць аналіз крыві. Па выніках працэдуры, якая займае каля 15-20 хвілін, спецыялісты прымаюць рашэнне, ці можа чалавек стаць донарам.

Да працэдуры дапусцілі не ўсіх. З-за самаадчування не змаглі здаць кроў некалькі чалавек. Бывае, пасля здачы, чалавеку становіцца дрэнна, закружыцца галава ці занудзіць. Але, як правіла, працэдура праходзіць без бачных змен самаадчування.

У дзень донара працавала брыгада з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузіялогіі, г.Мінск.

Пачаўся працэс здачы крыві са сняданку. Перад данацыяй усе пілі гарбату з печывам, патэнцыйным донарам выдалі шакалад для паляпшэння самаадчування і паскарэння току крыві, а потым - яны цярпліва чакалі сваёй чаргі. Пасля здачы крыві донары атрымалі грашовую кампенсацыю на абед у памеры 24 рублёў.

Аляксандра Тарасёнок:

- Здаю кроў ужо дваццаць гадоў. Апошнія два гады - бязвыплатна. Прыемна думаць, што твая кроў дапаможа выратаваць чыёсцi жыццё.

Наталля Каратчэня: - Я не ў першы раз здаю кроў. Для мяне гэта ўжо неабходнасць. Мая кроў можа спатрэбіцца людзям, якія трапілі ў бяду - хворым, параненым, якія пацярпелі ў надзвычайных сітуацыях, таму я тут.

І такое меркаванне было ва ўсіх, хто сёння прыйшоў здаць кроў бязвыплатна...

Таццяна Марцьянава.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць