Дзякуючы мясцовым жыхарам, своечасова паведаміўшым аб здарэнні на «101», ратавальнікі не дазволілі полымю перакінуцца на драўляныя будынкі.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што смецце можна спальваць толькі на прысядзібным участку, у зацішнае надвор'е і на бяспечнай адлегласці ад аб'ектаў, якія могуць загарэцца. Пры гэтым нельга пакідаць вогнішча без нагляду. Каля месца спальвання павінны знаходзіцца ёмістасць з вадой і рыдлёўка.
Сыходзячы, заліце вогнішча вадой ці засыпце пяском, каб прадухіліць паўторнае ўзгаранне. Памятаеце: хвілінная бестурботнасць можа абгарнуцца непапраўнай трагедыяй. Беражыце сябе і сваю маёмасць!
Фота прадстаўлена Чэрвенскім РАНС

