Іх уручылі загадчык сектара сацыяльнай падтрымкі і сацыяльнага забеспячэння упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Інэса Семчанка і старшыня раённага савета ветэранаў Іван Ладуцька.
Віншаванні прымалі 14 ветэранаў. Ім пажадалі добрага здароўя на многія гады, невычэрпнай жыццёвай энергіі, павагі родных і блізкіх, матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту, мірнага неба над галавой.
Сярод тых, хто прымаў віншаванні - ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Аляксандравіч Лашук з Чэрвеня.
Як адзначыла Іна Семчанка, у Чэрвеньскім раёне да светлага свята - дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у нашым раёне чатыры жанчыны адзначылі 100-гадовы юбілей.
Таццяна Марцьянава.
Фота аўтара

