На адкрыццё прыехала шмат гасцей, прычым - не з пустымі рукамі.
Адкрыццё змены сабрала шмат гасцей. У лагер прыехалі начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Змачынская, галоўны ўрач райбальніцы Андрэй Прахарэнка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Сакова, вядучы спецыяліст раёна па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Алена Касменка, загадчыца сектарам сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Віялета Аўсяннікава, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэй Мірановіч.

Ірына Мікалаеўна Змачынская павіншавала дзяцей з пачаткам змены, пажадала добра адпачыць, набрацца пазітыўнай энергіі, акрыяць фізічна і знайсці новых сяброў.

Андрэй Мірановіч правёў з хлопцамі гутарку пра бяспечныя паводзіны.

Пра тое, якія падарункі дасталіся лагеру, хто ў ім адпачывае і хто працуе, як называюцца і чым займаюцца атрады і якія крэатыўныя і вясёлыя мерапрыемствы прыдумалі важатыя для сваіх падапечных, чытайце ў газеце на наступным тыдні.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

