Іх арганізаваў раённы фізкультурна-спартыўны клуб.
Каманда «Другая маладосць»
На першым этапе 5 каманд згулялі ў групах.
У групе «А» адразу разыгрывалася пуцёўка ў фінал. Камандам СШ №1 гарадскога пасёлка Смілавічы і ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама не хапіла асноўнага часу каб вызначыць пераможцу. І толькі ў авертайме смiлаўчане «даціснулі» супернікаў - 26:17.
З групы «Б» у фінал выйшла каманда «Другая маладосць», якая разграміла «Чэрвеньскі ліцэй» і «РАУС» - 23:4 і 41:9, адпаведна. Другое месца ў групе, дзякуючы перамозе над «РАУС» (15:2), занялі ліцэісты.
Матч за трэцяе месца ў Кубку паміж камандай упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і «Чэрвенскім ліцэем» стаў сапраўдным упрыгожаннем турніру. Каб вызначыць бронзавага прызёра, спатрэбілася цэлых два авертайма. У рэшце рэшт перамаглі баскетбалісты ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму - 27:22.
Уладальнікам Кубка раёна стала каманда «Другая маладосць». У фінале яна не пакінула шанцаў баскетбалістам Смілавіцкай СШ №1 - 32:2.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаныя Дыпломамі, памятнымі кубкамі і медалямі. Прызамі адзначаны лепшыя гульцы каманд: Максім Шаўчэнка («Чэрвеньскі ліцэй»), Аляксандр Няпеўны (ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Мікіта Вольскі (СШ №1 г.п. Смілавічы), Рамунас Гурляускас («Другая маладосць») і лепшы гулец Кубка Міхаіл Пархачоў («Другая маладосць»).

