Каб бацькі не хваляваліся і змаглі «ў прамым эфіры» назіраць, як адпачываюць іх дзеці, створана старонка лагера ў Iнстаграм.
Аб першых цікавых справах лагера ўжо расказана ў выглядзе міні-фотарэпартажаў з подпісамі.
Таты і мамы даведаліся, што першая змена называецца «Мы будучыня Беларусі». Яна праходзіць у фармаце квэста: кожны дзень - гэта не проста звычайны дзень, які пачаўся з кашы і бутэрбродаў. Раніцай хлопцам аб'яўляецца назва чарговай тэматычнай станцыі, на якой усіх чакаюць цікавыя гульні і заданні.
Акрамя таго, цэнтральнае мерапрыемства дня - гэта заўсёды тэматычная квэст-гульня. У канцы змены вызначыцца атрад-пераможца. Зайсці ў Iнстаграм «Верас» можна па спасылцы https://www.instagram.com/veresk_2020/
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

