- падаўжэнне прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі (членам сем'і (грамадзяніну) па 31 жніўня 2020 г., у якіх перыяд раней прызначанай штомесячнай сацыяльнай дапамогі мінуў (мінае) у маi-ліпені 2020 г.
Даведачна. Перыяд прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі падаўжаецца:
на 3 месяцы (з чэрвеня па жнівень) атрымальнікам, у якіх перыяд прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі скончыўся ў маі;
на 2 месяцы (з ліпеня па жнівень) атрымальнікам, у якіх перыяд прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі заканчваецца ў чэрвені;
на 1 месяц (жнівень) атрымальнікам, у якіх перыяд прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі заканчваецца ў ліпені.
Падаўжэнне перыяду прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з раней прынятымі рашэннямі органамі па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне без паўторнага звароту грамадзян, прадастаўлення адпаведнай заявы і неабходных для аказання дапамогі дакументаў.
- спрашчэнне парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (далей - ДАСД) у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі. Пры звароце ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2020 годзе за дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогай у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі да заявы аб прадастаўленні ДАСД па форме, зацверджанай Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, заяўнікам прыкладаюцца толькі звесткі аб атрыманых даходах кожнага члена сям'і за тры месяцы, што папярэднічаюць месяцу звароту, а таксама пашпарт або дакумент, які сведчыць асобу.
Іншыя дакументы, прадугледжаныя падпунктам 2.33.1 пункта 2.33 пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян», заяўнікам не прадастаўляюцца.
У перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2020 г. дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі прадастаўляецца сем'ям з месяца падачы адпаведнай заявы па 31 жніўня 2020 г. У паказаны вышэй перыяд сярэднедушавы даход сям'і для прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі вызначаецца зыходзячы з даходаў, атрыманых членам сям'і за тры месяцы, што папярэднічаюць месяцу звароту. Для сям'і сярэднедушавы даход вызначаецца шляхам дзялення сумы даходаў ўсіх членаў сям'і на тры месяцы (далей - разліковы перыяд) і на колькасць членаў сям'і, уключаных у яе склад. Акрамя таго, пры назначэнні гэтага віду дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі да 31 жніўня не будзе ўлічвацца маёмаснае становішча.
У перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2020 года пры звароце за дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогай у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі пад увагу не прымаюцца дадатковыя ўмовы, устаноўленыя падпунктамі 3.8 - 3.11 пункта 3 i пунктам 4 указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе».
Указ № 178, не распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, звязаныя з прадастаўленнем дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.

