ААТ «Запольскае»:
- не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, што вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, і правядзенне супрацьпажарных інструктажоў;
- не арганізавана работа пазаштатных пажарных фарміраванняў у адпаведнасці з патрабаваннямі Пастановы Савета Міністраў ад 18.05.2020 № 296 «Аб пазаштатных пажарных фарміраваннях»;
- агульнааб'ектная інструкцыя не адпавядае патрабаванням Пастановы МНС ад 28.04.2018 № 28;
- аб'екты не забяспечаны знакамі бяспекі ў адпаведнасці з ДАСТ 12.4.026-2015;
- не вызначаны катэгорыі па выбухапажарнай небяспецы ў адпаведнасці з крытэрамі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях для кожнага будынка, збудаваннi, памяшканнi i вонкавай ўстаноўкі;
- у супрацьпажарным разрыве паміж будынкамі дыспетчарскай і пункта ТО на тэрыторыі МТП аг. Заполле размешчаны дашчаны будынак дроўнiка;;
- не прадастаўлена перыядычнасць ачысткі будаўнічых канструкцый і тэхналагічнага абсталявання ад гаручага пылу ў мукамольным цэху;
- дапускаецца эксплуатацыя цеплагенерыруючых апаратаў непрамысловага (не завадскога) вырабу ў будынках рамонтнай майстэрні МТП аг. Заполле, МТФ в. Адынь, даільным-малочнага блока в. Шасцiснопы;
- дапускаецца захоўванне аўташын на адкрытай пляцоўцы;
- не забяспечана неадкладная ўборка разлітых лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў у памяшканні рамонтнай майстэрні;
- замкі ў дзвярах на шляхах эвакуацыі не забяспечваюць магчымасць іх вольнага адчынення знутры без ключа ў малочных блоках МТФ аг. Заполле, МТФ в. Корзуны, МТФ в. Шасцiснопы;
- не забяспечана неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння ў будынках, збудаваннях, вонкавых устаноўках і на транспартных сродках у адпаведнасці з Пастановай МНС ад 18.05.2018 № 35;
- не прадастаўлены дакументы, якія пацвярджаюць правядзенне праверкі стану вонкавага водазабеспячэння ў парадку, якi вызначаецца Пастановай МНС ад 15.05.2018 № 34;
- дапускаецца захоўванне кармоў, розных матэрыялаў у тамбурах кароўнікаў даільна-малочнага блока МТФ аг. Заполле, МТФ в. Шасцiснопы;
- у кароўніку МТФ аг. Заполле вароты, прызначаныя для вываду жывёлы, закладзены газасілікатнымі блокамі;
- не забясьпечваюцца бяспечныя ўмовы эвакуацыі кароў з кароўнікаў МТФ в. Адынь;
- дапускаецца складаванне рулонаў саломы пад лініямі электраперадач на тэрыторыі МТФ в. Адынь, МТФ в. Шасцiснопы;
- штабелі саломы па перыметры не апаханы паласой шырынёй не менш за 3 метры і на адлегласці 5 метраў на тэрыторыі МТФ в. Адынь, МТФ в. Корзуны, МТФ в. Старына;
- штабель саломы ўшчыльную размешчаны да праезнай часткі на тэрыторыі МТФ в. Адынь;
- навес для грубых кармоў на тэрыторыі МТФ в. Корзуны не апаханы паласой шырынёй не менш за 3 метры і на адлегласці 15 метраў;
- склад для грубых кармоў на тэрыторыі МТФ в. Шасцiснопы не апаханы паласой шырынёй не менш за 3 метры і на адлегласці 15 метраў.

