З ёй пагутарыў карэспандэнт газеты «Раённы веснік».
- Наталля Мікалаеўна, з чаго ў Вас усё пачалося?
- Я прыйшла ў Чэрвеньскі РАУС у 2003 годзе. Відаць, вырашальным фактарам стала тое, што выйшла замуж за супрацоўніка міліцыі, таму не па чутках ведала, што такое міліцэйская служба (муж Аляксандр аддаў ёй 27 гадоў, цяпер - на заслужаным адпачынку). Да гэтага я скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Смілавіцкі аграрны каледж па спецыяльнасці «правазнаўства», паспела папрацаваць у раённым краязнаўчым музеі. А пазней, у 2011 годзе, атрымала яшчэ і дыплом юрыдычнага факультэта БДУ.
Службу ў міліцыі пачынала з пасады інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі, затым узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх, была начальнікам штаба РАУС, начальнікам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі. А пяць гадоў таму зноў узначаліла штаб.
- Вы ўвесь час на такіх адказных пасадах...
- Так склаўся лёс. Я лічу, што кіраўніцтва РАУС і кіраўнікі падраздзяленняў абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў лічылі мяне чалавекам, здольным выконваць задачы ў розных напрамках дзейнасці. Таму і даручалі складаныя ўчасткі працы.
- Кажуць, што жанчыне ў міліцэйскай форме цяжка, таму што ў яе ёсць сям'я, дзеці...
- Сапраўды, ёсць такое меркаванне. Але, я лічу, што калі вы свядома выбралі гэты шлях, то пол не мае значэння. Вы ў першую чаргу афіцэр, які павінен выконваць задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам. Гэта не прыгожыя словы, у мяне так па жыцці складалася...
Цалкам інтэрв'ю з Наталляй Ісачкінай чытайце ў газеце «Раённы веснік» №50 за 8 ліпеня.

