Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Ліпень 2020

«На доўгую і добрую памяць»: «Раённы веснік» адзначыў лепшых удзельнікаў фотапраекта да 75-годдзя Перамогі

Напярэдадні Дня Перамогі рэдакцыя прапанавала чытачам падзяліцца фатаграфіямі сваякоў-удзельнікаў вайны і зрабіць невялікія каментары.

Пасля 9 Мая мы працягнулі праект да Дня Незалежнасці. Сёння называем аўтараў лепшых лістоў.

Рэдакцыя адзначыла чатырох аўтараў. Самы кранальны подпіс пад фатаграфіяй свайго дзеда зрабіла Ірына Вабішчэвіч. Яна распавяла, як яе бабуля выратавала свайго мужа Аляксандра Антонавіча Герачымчука з палону: «...Калi калону ваеннапалонных немцы вялі праз іх вёску, бабуля разам з двума маленькімі дочкамі стала на калені перад нямецкім салдатам. Той азірнуўся - ці не бачыць афіцэр, і прыкладам выштурхнуў дзеда з калоны».

Самы геаграфічна аддалены пункт, адкуль прыйшло фота - Карэлія, Петразаводск. Там жывуць унукі і праўнукі нашага земляка Канстанціна Фінскага, аб якім распавяла Любоў Мітрафанава (Фінская).

Самы малады ўдзельнік нашага праекта - Данііл Табалевіч. У каментары да фота свайго прадзеда ён напісаў: «Прадзядуля не вярнуўся з вайны, не паспеў састарыцца, не бачыў, якія новыя пакаленнi з'явіліся ў яго роду. А бо цяпер у яго 6 унукаў, 12 праўнукаў і 23 прапраўнука. І мы ўсе яго помнім!..»

Галіна Ворнiк - адна з нашых самых актыўных пазаштатных аўтараў. Даслала фота свайго сваяка і на праект «На доўгую і добрую памяць». Дзякуем ёй за гэта і спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з архіву сям'і Табалевіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць