Для атрымання кодаў маркіроўкі расійскага ўзору суб'ектам гаспадарання неабходна:
дасягнуць дамоўленасці з расійскім контрагентам (пакупніком) пра пастаўку прамаркіраваных тавараў;
звярнуцца да Аператара для заключэння дагавора;
зарэгістравацца ў АІС «Электронны знак»;
ва ўстаноўленым парадку атрымаць GTIN на маркіраваных таварах (у выпадку яго адсутнасці);
апісаць маркіраваныя тавары ў міжведамаснай размеркаванай інфармацыйнай сістэме «Банк даных электронных пашпартоў тавараў» (у выпадку калі раней такія тавары не былі апісаны);
замовіць коды маркіроўкі;
прамаркіраваць тавары;
перадаць у АІС «Электронны знак» інфармацыю аб адгрузцы тавараў у Расійскую Федэрацыю.
Кантакты Аператара і пакрокавыя інструкцыі па атрыманні кодаў маркіроўкі расійскага ўзору і ўнясенню адпаведнай інфармацыі ў АІС «Электронны знак» размешчаны на сайце https://www.datamark.by/.
Інфармацыя аб парадку атрымання GTIN і апісанні маркіраваных тавараў у міжведамаснай размеркаванай інфармацыйнай сістэме «Банк даных электронных пашпартоў тавараў» размешчана на сайце http://epass.by.

