Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

13 Ліпень 2020

Адпачываем бяспечна!

Вось і застаўся ззаду першы летні месяц.

Наперадзе яшчэ амаль пяцьдзесят дзён лета - 2020. Хай яны пройдуць сонечна, пазітыўна і самае галоўнае бяспечна!

З надыходам цёплага надвор'я вялікая колькасць людзей пакідае гарады і імкнецца правесці выхадныя дні на прыродзе, у лесе. Ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць пра тое, што пад час выкарыстання адкрытага агню трэба быць вельмі асцярожнымі!

Вогнішча можа стаць прычынай ляснога і тарфянога пажару. Таксама можа прывесці да пажару дома або іншых пабудоў. Каб гэтага не здарылася, памятайце, што бяспечнае вогнішча:

  • варта распальваць толькі ў зацішнае надвор'е;
  • вогнішча павінна быць не менш чым у 8 метрах ад бліжэйшых будынкаў (збудаванняў);
  • мангал усталёўваецца на адлегласці не менш 2-х метраў ад будынкаў (збудаванняў);
  • пад рукой трэба мець ёмістасць з вадой, пяском або вогнетушыцель, каб хутка патушыць полымя;
  • вогнішча і мангал нельга пакідаць без нагляду, пасля - патушыць вадой да поўнага спынення тлення;
  • не распальвайце вогнішча і не ўстанаўлівайце мангал над нізка растучымi дрэвамі;
  • выкарыстоўваць для распальвання вогнішча гаручыя вадкасці і палімерныя рэчывы.

Таксама папярэджваем, што па кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або парушэнне забарон на іх наведванне прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу да 25 базавых велічынь. За распальванне вогнішчаў у забароненых месцах, пакаранне ў выглядзе папярэджання або штрафу да 12 базавых велічынь.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх і памятайце - папярэджаны, значыць узброены!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць