Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

13 Ліпень 2020

Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў ўручыў ордэны Маці тром жыхаркам Чэрвеньскага раёна

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў уручыў Ордэны маці тром жыхаркам раёна, якія выхоўваюць пецярых і шасцярых дзяцей — Валянціне Бабій, Святлане Самаль і Юліі Чыбісавай.

У адпаведнасці з Указам №230 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2020 года, за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэна Маці ўдастоены 57 прадстаўніц Мінскай вобласці. Сярод іх - тры жыхаркі Чэрвеньскага раёна.

Уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды, Віталь Казлоў падзякаваў прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва за іх вялікую і нялёгкую працу, пажадаўшы іх сем'ям дабрабыту, здароўя і ўпэўненасці ў сваіх сілах. Да віншаванняў далучылася старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ала Шахоцька.

Кожная з мам сваім прыкладам паказвае, што самае важнае для чалавека - гэта вялікая і дружная сям'я, і разам з ордэнам Маці вышэйшай удзячнасцю з'яўляецца любоў і зваротны клопат дзяцей.

Для Святланы Самаль уручэнне дзяржаўнай узнагароды супала з яшчэ адной важнай падзеяй у жыцці. Літаральна ўчора іх сям'я, у якой выхоўваюцца шасцёра дзяцей, атрымала ключы ад новай кватэры ў Чэрвені.

Як адзначыў Віталь Казлоў, адна з асноўных задач сёння - забяспечыць жыллём шматдзетныя сем'і ў максімальна сціснутыя тэрміны. На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў яны павінны стаяць не больш за адзін год. Дадзенае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што дзяржаўная падтрымка шматдзетных сем'яў не абмяжоўваецца паляпшэннем іх жыллёвых умоў — развіваецца сацыяльная інфраструктура ў цэлым. Гэта не толькі абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, рамонт і добраўпарадкаванне ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту, але і будаўніцтва новых аб'ектаў. Сёння ў Чэрвені па інвестыцыйных праграмах Мінскай вобласці ўзводзяцца раённы краязнаўчы музей і сучасны дзіцячы сад на 230 месцаў.

 

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць