Усяго ў Парламенце 70 чалавек ад 18 да 31 года, па дзесяць ад кожнай вобласці і дзесяць - ад Мінска. Першае пасяджэнне адкрыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Яна дала моладзі пажаданне на плённую працу.
Плануецца, што члены Маладзёжнага парламента будуць удзельнічаць у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, якія тычацца інтарэсаў моладзі, вывучаць праблемы маладзёжнага асяроддзя і прапаноўваць ідэі па іх вырашэнні, ўкараняць у жыццё розныя ініцыятывы. Учора выбралі актыў, сфарміравалі сем Пастаянных камісій, якія ахопліваюць усе сферы жыццядзейнасці маладога чалавека.
Наталля Астаповіч абрана ў камісію па экалогіі і валанцёрскiм руху. У парламенце яна плануе прасоўваць экалагічныя акцыі, такія як, напрыклад, Дзень без аўтамабіля.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з архіву Наталлі Астаповіч

