Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

27 Ліпень 2020

Більярдны турнір у Чэрвені: вызначылі мацнейшых

Раённы фізкультурна-спартыўны клуб правёў у спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвеньскай СДЮШАР більярдны турнір.

Удзел у спаборніцтвах бралі восем спартсменаў. Яны аспрэчвалі першынство ў сустрэчах на выбыванне да дзвюх перамог. У гульні за трэцяе месца Віталь Пархачоў быў мацнейшым за свайго брата Міхаіла. А першае месца заняў Андрэй Шкаруба, які з лікам 2:1 адолеў Уладзіміра Церашонка.

Дыпломы, медалі і памятныя статуэткі ўручыў пераможцам і прызёрам выконваючы абавязкі старшыні раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Дзмітрый Чысты.

Ігар АДАМОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць