Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Жнівень 2020

У Чэрвеньскім раёне ўбралі 22 працэнты збожжавых культур

Пра гэта паведамілі «Раеннаму весніку» ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

На раніцу панядзелка сельгаспрадпрыемствы намалацілі 19 тысяч 8 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36 цэнтнераў з гектара.

Па тэмпах жніва наперадзе - філіял «Агра-Бокс» сумеснага прадпрыемства «Унібокс». Тут ужо ўбралі больш траціны хлебнай нівы. Найбольшы валавы збор збожжа - у эксперыментальнай базы «Натальеўск» - 3 тысячы 121 тона – а найлепшую ўраджайнасць мае сельскагаспадарчы вытворчы філіял «Аграбуд» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскжалезабетон» - 45 цэнтнераў з гектара.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць