Быў і сюрпрыз, які яшчэ больш палепшыў настрой чэрвеньскiх юных спартсменаў.
Міні-футбольную пляцоўку ў Чэрвені пабудавалі ў рамках сацыяльнага праекта «Bonfesto - дзецям», які сумесна рэалізуюць па ўсёй краіне Тураўскі малочны камбінат, Беларуская федэрацыя футбола і мясцовыя органы ўлады. Як адзначыў прымаўшы ўдзел у цырымоніі адкрыцця дырэктар Дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў Беларускай федэрацыі футбола Іван Гаравец, такія пляцоўкі - гэта вялікі ўклад у справу развіцця дзіцячага спорту ў краіне, клопат пра здароўе нацыі і падмурак будучых перамог дарослых спартсменаў на самых прэстыжных арэнах свету.

З прывітальным словам да шматлікіх удзельнікам мерапрыемства звярнуліся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Каліна Капуцкая, намеснікі старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька і Андрэй Гарцуеў, брэнд-менеджэр Тураўскага малочнага камбіната Кацярына Падгайская.

Падчас выступлення начальніка Чэрвеньскага вузла электрасувязі філіяла «Белтэлекам» Уладзіміра Ламака дзеці і дарослыя, што сабраліся на свяце, з радасцю даведаліся яшчэ аб адной навіне: наш горад атрымае яшчэ адну спартыўную пляцоўку!

— Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белтэлекам» дорыць Чэрвеню сертыфікат на будаўніцтва workout-пляцоўкі для падлеткаў і моладзі.
Гэтая нечаканая прыемная навіна выклікала самыя станоўчыя эмоцыі і радасныя апладысменты. Затым адбылося ўрачыстае перарэзванне сімвалічнай стужачкі, і першымі зрабіць сімвалічны ўдар па варотах прапанавалі ганаровым гасцям. Іван Гаравец, Уладзімір Ламака, Андрэй Гарцуеў, Кацярына Падгайская і Ала Шахоцька дакладна выканалі ўдары, усе мячы патрапілі ў цэль!

На аддзяленні футбола Чэрвенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву займаецца 117 юных спартсменаў. Большая частка з іх прысутнічалі на мерапрыемстве. Дзіцячым футбольным камандам спартшколы ўручылі падарункі з лагатыпамі Bonfesto і Федэрацыі футбола, у тым ліку, вядома ж, футбольныя мячы.

Пасля ўрачыстай часткi, не адкладваючы тут жа згулялі першы матч. Каманда дзяўчынак кінула выклік хлапчукам.

Як склалася гэта гістарычная першая гульня і хто атрымаў перамогу, пра тое, дзе менавіта і калі будзе пляцоўка workout, што такое ўвогуле гэты «воркаут», а таксама чым цікавым скончыўся вечарам у пятніцу «Моладзёжны рух», чытайце ў друкаваным нумары газеты на наступным тыдні.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

