Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Жнівень 2020

Уклад у сад: студатрад чэрвеньскага ліцэя працаваў на ўзвядзенні дашкольнай установы

Студатрад колькасцю 16 чалавек удзельнічаў у адной з буйных чэрвеньскіх будоўляў-2020: хлопцы дапамагалі ўзводзіць дзіцячы сад на мікрараёне Барыкіна.

Хлопцы і дзяўчаты, навучэнцы першага і другога курсаў, працавалі на будоўлі дзесяць дзён. У ліцэі яны вучацца аздобным, зварачным, сантэхнічным работам. Праз год-два атрымаюць дыпломы тынкоўшчыкаў, маляроў, абліцоўшчыкаў-плітачнікаў, сталяроў, электра-газазваршчыкаў, мантажнікаў санітарна-тэхнічнага абсталявання. А на будоўлі маглі на практыцы вывучыць кожны сваю спецыялізацыю, распытаць вопытных спецыялістаў, павучыцца ў майстроў, брыгадзіраў, рабочых.

Лепшым байцам студатрада «Ігумен» падарылі памятныя сувеніры ад БРСМ.

Як адзначыў старшы майстар ліцэя Мікалай САЛЫЧЫЦ, гэта была першая праца ліцэістаў на сапраўднай будоўлі: «Таму важна, каб яна запомнілася як момант карысны і прыемны. Вельмі добра, што знайшліся сродкі на хай і невялікія падарункі для заахвочвання самых працавітых»

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

 

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць