Яна даўно звярнула ўвагу на ціхую бабульку, якая часам стаіць на ганку адной з крам нашага райцэнтра. Жанчына непакоіцца пра стан здароўя пажылога чалавека, санітарных умовах жылля. Прыйшоўшы ў грамадскую прыёмную, яна папрасіла правесці абследаванне.
На прыёме 3 жніўня «дзяжурыў» галоўны ўрач раённай бальніцы Андрэй Прахарэнка. Ён адказаў, што па названым адрасе будуць адпраўленыя адпаведныя службы для высвятлення ўсіх абставінаў.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

