Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Жнівень 2020

Узнагароды чэрвенскім медыкам ад Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аховы здароўя

Працоўны тыдзень для медработнікаў Чэрвеньскай раённай бальніцы пачаўся з прыемнай падзеі.

У панядзелак, 3 жніўня на сустрэчу да працоўнага калектыва прыехалі: старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла і старшыня абласнога камітэта Аляксандр Дрэйчук.

У актавай зале сабраўся прафсаюзны актыў раённай бальніцы, тыя, хто ў гэты час быў вольны.

Вячаслаў Дзмітрыевіч падзякаваў работнікам за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, за дысцыпліну і арганізаванасць падчас пандэміі. Ён уручыў Падзякі Прэзідыума рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя Наталлі Мікалаеўне Харытановiч, участковай медыцынскай сястры паліклінічнага аддзялення, і Таццяне Уладзіміраўне Калтовіч, палатной медыцынскай сястры тэрапеўтычнага аддзялення.

Вячаслаў Шыла адзначыў, што па ўсёй рэспубліцы праходзяць мерапрыемствы па ўзнагароджанні медыцынскіх работнікаў знакамі адрознення, Граматамі, падзякамі Міністэрства аховы здароўя, абласнога ўпраўлення, прафсаюзных камітэтаў. Атрымалі прызнанне за працу і прафесіяналізм 1200 медыкаў. Але праца не скончана. На наступным этапе пільная ўвага будзе нададзена ўсім катэгорыям работнікаў, якія прымалі ўдзел у супрацьэпідэмічных мерапрыемствах.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

 

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць