Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Жнівень 2020

Атракцыёны, цукровая вата, Цітоў і дыскатэка: у пятніцу быў «Летні рух» у Чэрвені

У пятніцу ў Чэрвені ўвесь дзень быў «Летні рух».

Усё пачалося раніцай з адкрыцця футбольнай пляцоўкі ў дзіцячым парку. А бліжэй да вечара гледачоў чакала вялікая забаўная праграма пад адкрытым небам.

Маладзёжная акцыя «Летні рух» была разлічана ў першую чаргу на моладзь, дзяцям і падлеткам. Але на адкрытай пляцоўцы раённага цэнтра культуры і вольнага часу гасцінна сустракалі і дарослых. Як распавяла начальнік аддзела культурна-дасугавай дзейнасці РЦКiД, кожны, хто прыйшоў на «Летні рух», цікава правёў час:

«Мы паклапаціліся пра тое, каб жыхароў горада ў нас чакалі цікавыя інтэрактыўныя забавы: карусель, надзіманыя горкі і батуты, аквагрым.

Вядома ж, вабілі сваімі пахамі поп-корн і цукровая вата.

Выступалі эстрадныя артысты. Затым усіх чакала запальная дыскатэка».

Як чытачы маглі даведацца раней з рэкламных пастоў, у праграме выступалі некалькі салістаў. На «Руху» выступілі лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, саліст Смілавіцкага гарпасялковага дома культуры Дзмітрый Маркевіч, лаўрэат тэлевізійнага конкурсу «Сузор'е надзей», удзельнік конкурсу эстрадных выканаўцаў «Вясновыя рытмы», саліст раённага цэнтра культуры і вольнага часу Андрэй Хурсевіч, а таксама спецыяльны госць — папулярны беларускі спявак, вядучы тэлеканала АНТ Герман Цітоў.

Гледачы, як дзеці, так і дарослыя, удзячнымі апладысментамі сустракалі ўсіх удзельнікаў праграмы. Але пасля іх выступленняў усё не скончылася: які рух без танцаў? Пляцоўка перад цэнтрам культуры ператварылася ў танцпол, на якім зладзіў запальную дыскатэку ды-джэй Яўген Кандраценка.

Увогуле, у мінулую пятніцу для чэрвеньскай моладзі выдаўся выдатны летні дзень, поўны падзей, падарункаў, цікавых сустрэч і прыемных эмоцый.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Вольгі ЛАЎНІКОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць