Анатоль Ярмоленка, жыхар в. Любiшына:
-Я заўсёды хаджу на выбары. Гэта абавязак кожнага грамадзяніна, калі яму не абыякавы лёс яго Радзімы. Так вучылі мяне бацькі, так выхоўвалі ў школе. Лічу гэта правільным. Як жа будзе развівацца краіна, калі яе жыхарам будзе ўсё роўна, хто будзе кіраваць краінай, якія законы будуць прымацца? Апошнім часам на слыху лозунг пра перамены. Але ж гэтыя перамены да лепшага адбываюцца ўжо апошнія пятнаццаць гадоў. Хіба не змянілася сталіца, малыя гарады, пасёлкі. Паміраюць маленькія вёсачкі, аддаленыя ад вялікіх дарог і населеных пунктаў, але ж гэта вытлумачальна і зразумела. З'язджае моладзь у вялікія гарады, але ж многія і вяртаюцца.
Запісала Галіна Гамеза. Фота аўтара

