Эстафету выступленняў на праекце прымаў народны вакальны ансамбль народнай песні «Азяраначка» Азярноўскага сельскага Дома культуры. Артысты перанеслі гледачоў у задорыстую атмасферу народных песень.
У рэпертуар ансамбля ўваходзяць беларускія і рускія народныя песні, а таксама беларускія абрадавыя песні і танцы. У выкананні артыстаў Азярноўскага сельскага дома культуры гледачы пачулі песні «Сустрэча з домам», «Пажаданне», «Ляцелi гагары», «Месяц і вішанька» і многія іншыя. Як адзначыла начальнік аддзела культурна-дасугавай дзейнасці РЦКiД Вольга ЛАЎНІКОВІЧ, канцэртная праграма прайшла ў выдатнай, сяброўскай атмасферы: «Пазітыўны настрой калектыву перадалося гледачам!»
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Вольгі КУЗЮТКІНАЙ

