Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Жнівень 2020

Навальніца і меры засцярогі

Лета пара навальнічных перыядаў.

Нельга забываць, што навальніца ўяўляе значную небяспеку для чалавека і яго атачэння. Маланка ўяўляе сабою электрычны разрад паміж навальнічным воблакам і зямлёй або якім-небудзь будынкам.

Маланка паражае чалавека ў наступных сітуацыях:

- у выніку прамога пападання;

- пры праходжанні электрычнага разраду ў непасрэднай блізкасці (каля аднаго метра) ад чалавека;

- пры распаўсюдзе электрычнасці ў сырой зямлі ці ў вадзе.

Калі разрад трапляе ў чалавека, то ток у большасці выпадкаў праходзіць да зямлі па паверхні чалавека, што прыводзіць да апёкаў. Калі ж ток ідзе па ўсім корпусе, то гэта прыводзіць да страты прытомнасці, прыпынку дыхання, паралічу і прыпынку сэрца. Нават разрад, які адбыўся паблізу ад чалавека, можа быць небяспечны.

Наступствы удараў маланкі - апёкі і клінічная смерць - параўнальны з наступствамі цяжкіх вытворчых паражэнняў электрычным токам. Пры паражэнні маланкай варта кіравацца рэкамендацыямі, якія прымяняюцца да пацярпелых з прычыны паразы электрычнага току.

Неабходна памятаць, што:

Пры навальніцы нельга пачынаць ці працягваць працы ў электраўстаноўках, якія знаходзяцца на адкрытым паветры і наўпрост падлучаных да паветраных ліній электраперадач;

У час навальніцы не рэкамендуецца размаўляць па тэлефоне сотавай сувязі, па магчымасці яго трэба адключыць.

Калі Вы знаходзіцеся ў кватэры ці доме:

- ухіліце скразнякі, шчыльна зачыніце вокны, коміны, адлучыце электрапрыборы ад крыніц сілкавання, не размяшчайцеся каля акна, печы, каміна, масіўных металічных прадметаў.

Калі Вы знаходзіцеся ў лесе:

- паспрабуйце сустрэць навальніцу на паляне;

- не шукайце абароны пад кронамі высокіх або асобна стаячых дрэў, не прытуляйцеся да іх ствалоў і не залазце на іх, паколькі прамое трапленне маланкі ў дрэва можа разбіць яго на трэскі і траўмаваць побач стаячых людзей;

- не размяшчайцеся ля вогнішча - слуп гарачага паветра з'яўляецца добрым правадніком электрычнасці.

Калі Вы знаходзіцеся на адкрытым месцы:

- сачыце за тым, каб Вы не апынуліся самай высокай кропкай у наваколлі, менавіта ў яе часцей за ўсё трапляе маланка;

- не размяшчайцеся на ўзвышшах, у металічных платоў, апор ліній электраперадачы і пад правадамі, не хадзіце басанож, не хавайцеся ў стозе сена або саломы, у незаселеных адзіночных бараках або адрынах, не падымайце над галавой токаправодныя прадметы - рыдлёўкі, матыкі, косы;

- спыніце спартыўныя гульні і рух, сыдзіце ў сховішча, не размяшчайцеся шчыльнай групай у патэнцыйна небяспечным месцы.

Калі Вы знаходзіцеся ля вады:

- падчас навальніцы не купайцеся, не размяшчайцеся ў непасрэднай блізкасці ад вадаёма, не плавайце на лодцы, не лавіце рыбу. Пры набліжэнні навальнічнага фронту неабходна хутка пакінуць вадаём (возера, мора) і сысці ад берага як мага далей.

Калі Вы знаходзіцеся ў машыне:

- спыніце рух, не стойце на высокім месцы або ў адкрытым полі, перачакайце навальніцу ў салоне аўтамабіля;

- не запраўляйце машыну падчас непагадзі, не размяшчайцеся паміж машынамі або ў кузаве аўтамабіля, не сядзіце на металічных прадметах, не хавайцеся пад машыну, не трымаеце ў руках металічныя прадметы.

Дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Чэрвенскай РЭГI Ганіч Н.Н.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць