Гэта не толькі ахова кватэр, але і суб'ектаў гаспадарання, фізічных асоб, грамадскага парадку на ахоўных аб'ектах, у зонах пастоў і маршрутаў патрулявання.
Чэрвеньскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь запрашае на службу ў органы ўнутраных спраў юнакоў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на пасады міліцыянераў.
Служба ў Дэпартаменце аховы - гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні, стабільнасць дабрабыту, перспектыва кар'ернага росту, зладжаны калектыў, самарэалізацыя супрацоўнікаў, а таксама сацыяльная абароненасць.
Служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусьне абавязкова
Гарантыі супрацоўнікам:
- дастойная заработная плата;
- водпуск працягласцю ад 30 да 45 сутак;
- магчымасць навучання ва ўстановах адукацыі сістэмы МУС з захаваннем грашовага забеспячэння;
- пенсійнае забеспячэнне;
- сацыяльныя льготы.
Калі Вы маладыя і актыўныя, мужныя і мэтанакіраваныя, маеце сярэднюю адукацыю і імкненне служыць у органах унутраных спраў, звяртайцеся на адрас: г. Чэрвень, вул.Н.Зяневіча, 15а.
Тэлефон для даведак: 22313, 29230.

