Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Жнівень 2020

Захаваць кожнае зярнятка: у эксперыментальнай базе «Натальеўск» чатыры кіроўцы перавезлі па 1000 тон збожжа

Павіншаваць з працоўнай перамогай у калектыў прадпрыемства прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ларыса Яфіменка.

Мікалаю Савайтану, Дзмітрыю Грыбко і Валянціну Бандарыку яна ўручыла вымпелы з лагатыпам «1000 тон», падарункі і Падзячныя лісты ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. У іх гаворыцца: «...выказваем падзяку і ўдзячнасць за плённую працу ў ходзе ўборачнай кампаніі 2020 года і за адданасць хлебаробнай справе...».

- Захаваць кожнае зернейка, давезці да зернесушыльнага комплексу - гэта вельмі важна, - сказала Ларыса Віктараўна. - З гэтага і складаецца агульны ўраджай. Дасягнутыя вамі вынікі служаць узорам прафесіяналізму, высокай самааддачы, свядомасці і дысцыпліны, творчых адносіны да працы і даручанай справы.

Яна падзякавала ўсім за працу і пажадала моцнага здароўя і далейшых поспехаў.

На кожную машыну прымацаваны знак «Лідэр уборачнай кампаніі».

Яшчэ адзін кіроўца-тысячнік, як называюць іх у гаспадарцы, - Віктар Серамяжка ўжо працаваў у поле. Узнагарода чакае пераможцу.

Таццяна Марцьянава.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць