Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Жнівень 2020

Пракурор Чэрвеньскага раёна Дзмітрый Лугін: «Не парушайце заканадаўства аб масавых мерапрыемствах»

У перыяд перадвыбарчай кампаніі актуальнасць набывае тэма масавых мерапрыемстваў.

Іх арганізацыю і правядзенне рэгламентуе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». У прыватнасці, за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных сходах, мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыях, пікетаванні прадугледжана адказнасць. Пра гэта распавёў «Раённаму весніку» пракурор Чэрвеньскага раёна Дзмітрый Лугін.

- Парадак арганізацыі, правядзення і спынення масавых мерапрыемстваў вызначаны артыкуламі 4-14 названага Закона. А згодна з артыкулам 15, асобы, што парушылі вызначаны парадак арганізацыі і (або) правядзення масавых мерапрыемстваў, нясуць адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым могуць прыцягнуць не толькі тых, хто запрашае, але і тых, хто захоча прыйсці.

- На якой падставе?

- Існуе артыкул 23.34 КоАП, дзе прапісана адказнасць удзельніка за парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання і гэтак далей. А таксама за публічныя заклікі да іх арганізацыі і правядзенні «з парушэньнем устаноўленага парадку». За такія дзеянні часткай 1 артыкула 23.34 КоАП прадугледжаны папярэджанне, штраф да 30 базавых велічынь або арышт.

- Якія яшчэ дзеянні супярэчаць Закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»?

- Забараняецца агітацыя, пры правядзенні якой ажыццяўляецца прапаганда вайны, утрымліваюцца заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, абразы і паклёп у дачыненні да службовых асоб Рэспублікі Беларусь, а таксама заклікі, якія падахвочваюць або якія маюць на мэце заахвочванне да зрыву або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, назначаных у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, згодна з арт. 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, агітацыя ў дзень галасавання не дапускаецца.

Акрамя крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, устаноўлена, што кожны, хто прычыніў шкоду грамадзянам і арганізацыям падчас масавых мерапрыемстваў, абавязаны яго кампенсаваць, пры чым кампенсаваць яго прыйдзецца як арганізатарам, так удзельнікам.

Таксама грамадзяне могуць апынуцца ўцягнутымі ва ўчыненне іншых супрацьпраўных дзеянняў. Гэта, напрыклад, непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў; дробнае хуліганства і іншыя правапарушэнні. За іх таксама прадугледжаны адпаведныя меры адказнасці.

- На што яшчэ важна звярнуць увагу?

- У грамадстве існуюць рызыкі, пры якіх удзельнікамі несанкцыянаваных мерапрыемстваў могуць стаць непаўналетнія. Моладзь, у сілу несфармаванай жыццёвай пазіцыі, найбольш ўразлівая і схільная ўплыву з боку нядобрасумленных людзей. Таму асобна хачу звярнуцца да бацькоў падлеткаў. Ахаваеце сваіх дзяцей ад непатрэбных наступстваў!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць