Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Жнівень 2020

Работнікі МНС кантралююць выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні ўборачнай кампаніі

На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна праца камбайнаў на палях ідзе поўным ходам.

Забяспечыць бяспеку пры правядзенні ўборачнай кампаніі - адна з найважнейшых задач, якія стаяць перад работнікамі і кіраўнікамі сельскагаспадарчых аб'ектаў. З мэтай папярэджання пажараў і надзвычайных сітуацый на аб'ектах сельскагаспадарчай вытворчасці праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы, падчас якіх работнікі МНС кантралююць выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі.

У рамках уборачнай кампаніі работнікі Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйдавыя мерапрыемствы на землях ААТ «Валевачы» і ААТ «Запольскае».

У ходзе праводзімай пажарна-прафілактычнай працы да работнікаў даведзены мерапрыемствы па выключэнні прычын і ўмоў, якія спрыяюць узнікненню пажараў, а таксама правераны дзеянні работнікаў у выпадку ўзнікнення пажару. Асаблівую ўвагу ратавальнікі звярталі на забеспячэнне тэхнікі, занятай на ўборцы збожжавых культур, спраўнымі сродкамі пажаратушэння і іскрагасільнікамi.

Таксама на кантролі і пытанні праходжання пазапланавых інструктажоў па пажарнай бяспецы і навучання асоб, якія былі задзейнічаны ў ўборцы ўраджаю па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму.

Алена Немагай, інспектар сектара прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Чэрвеньскага РАНС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць