У мiнулую суботу, 25 лiпеня, яны выступалi ў Заполлi. Ніхто з гледачоў не застаўся абыякавым. Вясёлыя беларускiя песнi ў выкананнi нашых артыстау: «Пажаданне ад» Сваякоу», «Прыпеукi пра Шасцiснопы», песні пра каханне, сям’ю, жыццё аднавяскоуцаў кранулi сэрца жыхароў і падарылi iм добры настрой на усе выхадныя.
А 1 жнiўня, таксама ў суботу, запрасiлi «Шасцiснопскiх Сваякоў» у пасёлак «Азёрны» прыняць удзел у канцэртнай праграме, якую падрыхтавалі супрацоунiкi мясцовага сельскага Дома культуры. Цудоўны атрымаўся канцэрт. Першым выступаў калектыў гаспадароў, дакладней, гаспадынь. «Азяраначка» — вядомы народны ансамбль народнай песнi парадаваў ўсiх прысутных лірычнымі задушэўнымі песнямi. Потым выступалi «Сваякi», якiя выканалi найбольш палюбiўшыяся беларускiя песнi, якiя сталi «хiтамi» ў нашым раёне, i якiх заўсёды чакаюць ад нашых артыстаў. Сольная песня Анатолiя Кеды спадабалася жанчынам, мусiць, таму, што была пра каханне. Аляксандр Вавiлаў, Iгар и Валерыя Гарашчук, Iгар Ахрэмшаў і Валянцiна Гнусiна спявалi прыгожыя песнi ў заключнай частцы канцэрта, таму гледачы разыходзiлiся ў рамантычным настроi.
Дзякуй артыстам, якiя знаходзяць час і натхненне радаваць жыхароў нашага раёна!
Вольга Манюшка, загадчык Шасціснопскага сельскага Дома культуры, фота аўтара

