Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Жнівень 2020

Дэпутат парламента Ігар Лаўрыненка выслухаў звярнуўшыхся ў грамадскую прыёмную Чэрвеня

5 жніўня ў грамадскую прыёмную звярнуліся тры чалавекі.

Прыём праводзіў дэпутат Нацыянальнага сходу Ігар Уладзіміравіч Лаўрыненка.

Першае пытанне датычылася абмену акцый ліквідаванага акцыянернага таварыства. У грамадскую прыёмную Ігар Уладзіміравіч папрасіў запрасіць юрыста райвыканкама. Спецыяліст пракансультаваў пажылую жанчыну.

Другі зварот быў звязаны з пенсіямі і дапамогамі, якія дзяржава выдзяляе інвалідам і асобам, даглядаючым іх. Агучаныя прапановы Ігар Уладзіміравіч падтрымаў, сказаўшы, што накіруе іх у адпаведную камісію Парламента.

Трэцяе пытанне было аб карэкціроўцы межаў зямельнага ўчастка ў садовым таварыстве. Дапамагчы разабрацца ў гэтай праблеме запрасілі начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама. Звярнуўшамуся грамадзяніну дадзена прафесійная кансультацыя.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць