- У дзень выбараў буду заняты службовымі справамі, - патлумачыў ён свой прыход на ўчастак. - Я - інжынер па ахове працы ў цэнтры па забеспячэнні бюджэтных арганізацый. Прагаласаваў - і буду спакойна працаваць.
А выбіраць Прэзідэнта Беларусі буду ўжо ў чацвёрты раз. З Караганды ў Беларусь мая сям'я пераехала на радзіму жонкі. Было гэта ў 2002 годзе. Крыху раней пераехаў сюды мой бацька. Пасля развалу Саюза жыць у Казахстане стала некамфортна. Беларусь - шматнацыянальная краіна, добразычлівыя людзі. Тут - спакойнае становішча, мы з жонкай знайшлі сабе годную працу, абодва маем вышэйшую адукацыю. У нас ёсць жыллё, радуемся за дзяцей і ўнукаў, якія маюць магчымасць спакойна жыць, займацца любімай справай, вучыцца, развівацца фізічна і творча.
Таццяна Марцьянава.
Фота аўтара

