Характэрным сярод іншых галасуючых быў візіт Рэгіны Сцяпанаўны Падвойскай.
Бо бабулі Рэгіне ўжо восемдзесят пяць гадоў! Усё працоўнае жыццё яна працавала ў мясцовай аднайменнай гаспадарцы «Новыя Зялёнкі». Была і паляводам, і жывёлаводам. Працавала сумленна, жыла сціпла, цяжкасцяў не баялася, а добраму шчыра радавалася.
Цяперашнія выбары, вядома ж, не першыя на доўгiм жыццёвым шляху Рэгіны Сцяпанаўны. Улетку ў вёсцы ва ўсіх, уключаючы пенсіянераў, шмат працы, але пажылая жанчына знайшла час, каб самой, не чакаючы прыезду на дом, прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. Хоць зрок ужо не той, што ў маладосці, але з дапамогай сяброў участковай камісіі знайшла сваё прозвішча ў спісах тых, хто галасуе. Паставіўшы ў бюлетэні значок, бабуля Рэгіна з гонарам апусціла паперу ў скрыню: прыемна ведаць, што твой голас важны!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

