Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
06 Жнівень 2020

У дзевяноста пяць - на выбары зноў: ветэран з Чэрвеня прагаласаваў датэрмінова і даў інтэрв'ю тэлерэпарцёрам

Мікалай Аляксандравіч Лашук нядаўна адзначыў 95-ы дзень нараджэння.

Пры гэтым ён засмяяўся, калі яго спыталі, ці пойдзе ён сам на выбары ці будзе чакаць 9-га, калі да яго прыедуць дахаты з выбарчага ўчастка: «Вядома, пайду сам!»

Мікалай Лашук галасуе на выбарчым участку ў будаўнічым ліцэі. Калі ветэран Вялікай Айчыннай з'явіўся там «пры поўным парадзе» - падцягнуты, бадзёры, у касцюме, у белай кашулі і пры гальштуку, а галоўнае - пры ўсіх сваіх узнагародах, - як быццам нават сонца пачало свяціць ярчэй. Усе, хто быў на ўчастку і нават проста ў ліцэі, душэўна віталі пажылога ветэрана, бо тут яго добра ведаюць і паважаюць.

Дадаў бадзёрасці і прыезд тэлевізійнай здымачнай групы: у ветэрана ўзялі невялікае інтэрв'ю аб яго думках і пачуццях, з якімі ён прыйшоў на датэрміновае галасаванне.

«Я зусім не хаваю, за каго прагаласаваў, - усміхнуўся тэлежурналістам Мікалай Аляксандравіч. - Мне столькі гадоў, што ўсяго пабачыў на сваім вяку. Магу параўноўваць, як калі было, за што змагаліся, чаго дамагліся і да чаго далей трэба імкнуцца беларускаму народу. Галоўнае - застацца самастойнай дзяржавай і захаваць мiр».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць