Маштабнае мерапрыемства пад слоганам «Моладзь Міншчыны - за будучыню краіны» прайшло ў летнім амфітэатры гарадскога пасёлка.
Адным з самых яскравых момантаў акцыі стаў выступ вядомых беларускіх артыстаў - Жанэт, Алены Ланской, Аляксея Хлястова, арт-груп «Беларусы» і «Багач», групы «PROвокация».
Канцэртная праграма, шматлікія дзіцячыя забаўляльныя пляцоўкі, гандлёвыя рады, бяспройгрышныя латарэі - гэты жнівеньскі дзень падарыў жыхарам і гасцям гарадскога пасёлка Смілавічы шмат прыемных уражанняў.

